Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

заба́ўнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Чалавек, які ўмее пацяшаць, забаўляць.

|| ж. заба́ўніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

заба́ўны, -ая, -ае.

Такі, які можа пацешыць, развесяліць; дзіўны, цікавы.

З. чалавек.

Забаўная гісторыя.

Забаўнае здарэнне.

|| наз. заба́ўнасць, -і, ж.

забе́г, -у, мн. -і, -аў, м.

У спорце: бег на пэўную адлегласць.

З. на пяцьсот метраў.

забе́гацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак. (разм.).

Стаміцца ад беганіны.

За дзень зусім забегаўся.

забе́гаць, -аю, -аеш, -ае; зак.

Пачаць бегаць.

У хваляванні з. па пакоі.

забе́гчы, -бягу́, -бяжы́ш, -бяжы́ць; -бяжы́м, -бежыце́, -бягу́ць; забе́г, -гла; -бяжы́; зак.

1. Бегучы, трапіць куды-н.

Цяля забегла ў агарод.

2. Зайсці куды-н. мімаходам, на кароткі час (разм.).

З. да знаёмых.

3. Бегучы, аддаліцца на значную адлегласць.

Хлопчык забег далёка ў поле.

4. Бегучы, зайсці збоку або абагнаць каго-н.

З. наперад (таксама перан.: пачаць рабіць што-н. раней часу).

|| незак. забяга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

забе́лка гл. забяліць.

забе́льванне гл. забяліць.

забе́льваць гл. забяліць.

забеспячэ́нец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м. (разм.).

Работнік органаў забеспячэння.