даста́ўшчык, -а, мн. -і, -аў, м.
Работнік, які дастаўляе што-н.
Д. тэлеграм.
|| ж. даста́ўшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.
даста́цца, -а́нуся, -а́нешся, -а́нецца; -а́нься; зак., каму.
1. Зрабіцца чыёй-н. уласнасцю, перайсці ў чыё-н. распараджэнне.
Хата дасталася яму пасля бацькі.
2. безас. Перанесці цяжкія выпрабаванні; трапіць у непрыемнасць.
Ну і дасталося ж яму сёння!
|| незак. дастава́цца, -таю́ся, -тае́шся, -тае́цца; -таёмся, -таяце́ся; -таю́цца.
даста́ць, -а́ну, -а́неш, -а́не; -а́нь; зак.
1. што. Узяць што-н. такое, што знаходзіцца на адлегласці.
Д. талерку з паліцы.
2. да каго-чаго, што або чаго. Дацягнуцца, дакрануцца да чаго-н. аддаленага.
Д. рукой да бэлькі.
Д. дно ў рацэ.
3. Выняць, выцягнуць, набыць што-н., здабыць.
Д. кнігу з партфеля.
Д. асколак з раны.
4. што. Раздабыць што-н.
Д. білет у тэатр.
5. што і чаго. Нажыць што-н. непрыемнае (часцей пра здароўе; разм.).
Д. запаленне лёгкіх.
◊
Дастаць з-пад зямлі (разм.) — любым спосабам адшукаць.
Зімой лёду не дастанеш у каго (разм.) — пра вельмі скупога чалавека.
Крукам носа не дастанеш каму (разм.) — не падступішся да каго-н.
|| незак. дастава́ць, -таю́, -тае́ш, -тае́; -таём, -таяце́, -таю́ць.
даста́ча, -ы, ж.
Поўная матэрыяльная забяспечанасць.
Жыць у дастачы.
дасто́йны, -ая, -ае.
1. Які заслугоўвае, варты чаго-н.
Д. пахвалы.
Д. ганьбавання.
2. Справядлівы, заслужаны.
Дастойная ўзнагарода.
Дастойная сустрэча.
3. Паважаны, шаноўны.
Д. чалавек.
|| наз. дасто́йнасць, -і, ж.
дасту́кацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак.
1. Стукаючы, дабіцца адказу.
Ледзь дастукаўся ў хату.
2. чаго. Старанна дамагаючыся, дабіцца свайго (разм.).
Д. кватэры.
3. Наклікаць на сябе непрыемнасці адмоўнымі паводзінамі (разм.).
Дастукаўся, што аштрафавалі.
даступі́цца, -ступлю́ся, -сту́пішся, -сту́піцца; зак.
1. да каго-чаго. Падысці, прыблізіцца.
Да бадлівай каровы не даступішся.
2. (звычайна з адмоўем), перан., да каго. Звярнуцца да каго-н. з просьбай, заявай.
Начальнік ганарысты, да яго не даступішся.
|| незак. даступа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.
дасту́пны, -ая, -ае.
1. Такі, да якога можна прайсці, праехаць.
Лагер размясціўся ў даступным месцы.
2. Адкрыты для зроку.
Д. для назірання.
3. Які падыходзіць для ўсіх або многіх.
Даступныя цэны.
4. Лёгкі для разумення.
Даступная форма выкладання думак.
5. Які выклікае прыхільнасць да сябе.
Гэта быў д. просты чалавек.
|| наз. дасту́пнасць, -і, ж.
дасу́ха і до́суха, прысл.
Да поўнай сухасці.
Выцерці пасуду д.
дасці́пны, -ая, -ае.
1. Які вызначаецца вострым розумам, незвычайным уменнем ярка, трапна, смешна або з’едліва выказаць думку.
Д. чалавек.
Д. фельетон.
Д. жарт.
2. Цікаўны, дапытлівы.
Дасціпнае дзіця.
|| наз. дасці́пнасць, -і, ж.