Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

д’я́бал, -бла, мн. -блы, -блаў, м.

1. У рэлігійным уяўленні: злы дух, чорт, сатана, які супрацьстаіць Богу.

2. Ужыв. як лаянкавае слова, а таксама ў некаторых выразах.

Куды цябе д. нясе?!

Якога д’ябла я там не бачыў?

|| прым. д’я́бальскі, -ая, -ае (да 1 знач.).

д’я́бальскі, -ая, -ае.

1. гл. д’ябал.

2. Незвычайны, вельмі моцны.

Д’ябальская спёка.

д’я́бальшчына, -ы, ж. (разм.).

Пра незвычайны збег акалічнасцей, блытаніну ў чым-н., што можа быць патлумачана ўмяшаннем д’ябла, нячыстай сілы.

Што за д.!