Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ды¹, злуч.

1. спалучальны. Ужыв. для сувязі аднародных членаў сказа і цэлых сказаў; адпавядае па знач. злучніку «і».

Дзень ды ноч.

Журботна гудзелі правады ды стукалі вароты.

2. далучальны. Далучае сказы і члены сказа, якія дапаўняюць, развіваюць ці паясняюць раней выказаную думку.

Пайшоў снег, ды яшчэ які снег.

3. супраціўны. Ужыв. для далучэння сказаў або асобных членаў сказа са знач. супрацьпастаўлення; блізкі па знач. да злучнікаў «але», «аднак».

Людзі паміралі, ды не спынялі барацьбы.

ды², часц. узмацн.

Ужыв. ў пачатку сказа для ўзмацнення выразнасці выказвання.

Ды хто ты такі?

ды́ба, -ы, мн. -ы, дыб, ж. (гіст.).

Прылада для катавання.

Паслаць на дыбу.

ды́баць, ды́баю, ды́баеш, ды́бае; незак. (разм.).

Ісці мернай ступою.

Уладзік дыбаў за бабуляй.

ды́бачкі, -чак.

У выразах: на дыбачках і на дыбачкі — на кончыках пальцаў ног.

Хадзіць на дыбачках.

Стаць на д.

ды́біцца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -біцца; незак.

1. Аб валасах, поўсці: станавіцца тарчма.

Валасы на галаве дыбіліся ад ветру.

2. Аб вопратцы — не гладка прылягаць, тапырыцца.

Пінжак на ім дыбіўся.

дыбкі́,

У выразе: на дыбкі (разм.) —

1) на заднія ногі (стаць, падняцца).

Конь спалохаўся і на дыбкі;

2) перан. не згадзіцца з чым-н., рэзка запратэставаць.

Усё скончылася б добра, ды Габрусь на дыбкі.

ды́бы, -аў, адз. ды́ба, -ы, ж.

1. Высокія шасты з прыступкамі для хадзьбы вялікімі крокамі.

2. перан. Пра доўгія ногі. (іран.).

дыва́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Выраб з цяжкай варсістай узорыстай тканіны, якім упрыгожваюць сцены, усцілаюць падлогу.

Сцяну аздабляў персідскі д.

Зялёны луг здаваўся шырокім дываном.

|| памянш. дывано́к, -нка́, мн. -нкі́, -нко́ў, м.

|| прым. дывано́вы, -ая, -ае.

дыва́ншчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст па вырабе, тканні дываноў.

|| ж. дыва́ншчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.