Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

дабра... (гл. добра...).

Першая састаўная частка складаных слоў, якая ўжыв. замест «добра...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр.: дабрадзейны, дабрадушны, дабратворны.

дакто́рка і до́ктарка, -і, мн. -і, -рак, ж. (разм.).

Жанчына-ўрач.

Прыступіла да працы новая д.

дасу́ха і до́суха, прысл.

Да поўнай сухасці.

Выцерці пасуду д.

даўга... (гл. доўга...).

Першая састаўная частка складаных слоў; пішацца, калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр.: даўгавечны, даўганосы.

до¹, нескл., н.

Першы гук музычнай гамы, а таксама нота, якая абазначае гэты гук.

Узяць верхняе до.

до², прысл. (разм.).

Досыць, дастаткова; хопіць.

Распісацца ўмее, і до.

до́берман і до́берман-пі́нчар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Парода кароткашэрсных службовых сабак-сышчыкаў, звычайна цёмнай масці.

до́блесны, -ая, -ае (высок.).

Які вызначаецца доблесцю, славай; які славіцца подзвігамі, адважны.

Доблесная праца.

Доблесна (прысл.) змагаўся за радзіму.

до́блесць, -і, ж. (высок.).

1. Мужнасць, адвага, геройства.

Воінская д.

2. Высокая самаадданасць у працы, у дзейнасці.

Працоўная д.

до́бра, прысл.

1. Так, як павінна быць, як адпавядае нормам.

Жылі д.

Д. папрацаваў.

2. Ладна-такі, парадкам, зусім.

Ужо д. сцямнела.

3. безас., у знач. вык. Пра спрыяльную абстаноўку, прыемнае акружэнне.

Д. ў лесе.

4. у знач. часц. Выражае згоду, мае знач.: так, няхай будзе так, згодзен. —

Прыходзь сёння на сход. — Д., прыйду.

Д., я магу згадзіцца з табой.

5. у знач. часц. Ужыв. як пагроза ў знач. глядзі, пачакай жа (разм.).

Д. ж!

Я табе гэта прыпомню!