Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

дол, -у, м.

1. Ніз, зямля.

Апусціцца на д.

2. мн. -ы, -аў. Яма, адкрытая магіла для пахавання.

Капаць д.

|| прым. до́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Дольная частка муроў.

до́лам, прысл.

Нізам.

Хадзіць д.

до́лар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Грашовая адзінка ў ЗША і некаторых іншых краінах.

|| прым. до́ларавы, -ая, -ае.

до́лата, -а, М -лаце, мн. -ы, -аў, н.

1. Сталярны інструмент для выдзёўбвання дзірак, пазоў і пад.

2. Інструмент, які ўжываецца пры бурэнні горных парод.

|| прым. до́латавы, -ая, -ае.

до́левы, -ая, -ае.

Звязаны з падзелам чаго-н. на долі, часткі.

Долевыя адлічэнні.

На долевых пачатках.

до́лу, прысл. (разм.).

Уніз, наніз, да зямлі.

Галлё лазняку хіліцца д.

до́лька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек, ж.

Частка плода цытрусавых раслін у выглядзе сегмента.

Д. апельсіна.

до́льнік, -а, мн. -і, -аў, м. (спец.).

Від танічнага верша, дзе ў радках супадае толькі колькасць націскных складоў.

до́льчаты, -ая, -ае.

Які складаецца з долек.

Д. плод.

до́ля, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. Частка чаго-н.

Д. секунды.

Падзяліць хлеб на роўныя долі.

2. Лёс.

Такая мая д.

Шчаслівая д.

Львіная доля — большая частка чаго-н.