Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

до́пінг, -у, мн. -і, -аў, м.

Сродак, які стымулюе фізічную і нервовую дзейнасць чалавека на кароткі час.

|| прым. до́пінгавы, -ая, -ае.

Д. кантроль.

до́піс, -у, мн. -ы, -аў, м.

Паведамленне, карэспандэнцыя (у 3 знач.), нататка ў газету, часопіс і пад.

Селькараўскі д.

до́пуск, -у, мн. -і, -аў, м.

1. Права на ўваход, доступ куды-н.

Мець д. у лабараторыю.

Д. да хворага.

2. Гранічна дапушчальнае адхіленне ад патрэбнага памеру пры вырабе чаго-н. (спец.).

|| прым. дапускны́, -а́я, -о́е (да 2 знач.).

до́пыт, -у, М -пыце, мн. -ы, -аў, м.

1. Апытанне следчым абвінавачанага, сведкі пры высвятленні абставін справы, злачынства.

Д. вёў следчы.

2. Падрабязнае настойлівае распытванне (разм.).

Мне ўчынілі сапраўдны д.

|| прым. до́пытны, -ая,-ае.