Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

дом, -а і -у, мн. дамы́, дамо́ў, м.

1. -а. Будынак для жылля або для размяшчэння ўстаноў.

Цагляны д.

2. -у. Кватэра, памяшканне, а таксама сям’я, людзі, што жывуць разам, іх гаспадарка.

Званілі з дому.

Збегся ўвесь д.

3. -а. Установа, што абслугоўвае якія-н. грамадскія патрэбы, а таксама памяшканне, дзе яна знаходзіцца.

Д. адпачынку.

Д. мадэлей.

Д. кнігі.

4. -у. Дынастыя, род.

Д.

Раманавых.

Жоўты дом (уст.) — бальніца для душэўнахворых.

Заезны дом — памяшканне для начлегу з дваром для коней.

|| памянш. до́мік, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 знач.) і дамо́к, -мка́, мн. -мкі́, -мко́ў, м. (да 1 знач.).

|| прым. дамавы́, -а́я, -о́е.

Д. камітэт.

Дамавая кніга — кніга для рэгістрацыі жыхароў якога-н. дома.

до́ма, прысл.

У сваёй хаце, кватэры, там, дзе жывеш.

Пасля работы ён заўсёды д.

Не ўсе дома ў каго (разм.) — пра дзівака, дурнаватага чалавека.

Як дома — вольна, свабодна.

домабудава́нне, -я, н.

Пабудова дамоў, жылых памяшканняў.

Буйнапанэльнае д.

домабудаўні́цтва, -а, н.

Тое, што і домабудаванне.

|| прым. домабудаўні́чы, -ая, -ае.

домаўлада́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Той, каму належыць дом; уласнік дома.

|| ж. домаўлада́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. домаўлада́льніцкі, -ая, -ае.

домаўла́снік, -а, мн. -і, -аў, м.

Тое, што і домаўладальнік.

|| ж. домаўла́сніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. домаўла́сніцкі, -ая, -ае.

до́меншчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст па абслугоўванні доменных пячэй.

|| прым. до́меншчыцкі, -ая, -ае.

до́мна, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Прамысловая печ для выплаўкі чыгуну з жалезнай руды.

|| прым. до́менны, -ая, -ае.

Д. цэх.

до́мра, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Струнны шчыпковы музычны інструмент з авальным корпусам і трыма ці чатырма струнамі.

|| прым. до́мравы, -ая, -ае.

до́мысел, -слу, мн. -слы, -слаў, м.

Здагадка, заснаваная на дапушчэннях, меркаваннях.

Пустыя домыслы.