Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

до́йка гл. даіць.

до́йлід, -а, М -лідзе, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст у галіне дойлідства; архітэктар.

до́йлідства, -а, н.

Мастацтва і майстэрства будавання прыгожых будынкаў.

Старажытнае беларускае д.

Велічны замак у Міры — выдатны помнік беларускага дойлідства 16 стагоддзя.

до́йна, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Народная лірычная песня румын і малдаван.

Над Днястром плыла малдаўская д.

до́йны, -ая, -ае.

Які доіцца, дае малако.

Д. статак.

Дойная карова.

|| наз. до́йнасць, -і, ж.