Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

драбаві́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Паляўнічая гладкаствольная стрэльба, якая страляе шротам.

драбі́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Машына для драблення чаго-н.

|| прым. драбі́льны, -ая, -ае.

драбі́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Маленькі кавалачак, дробная часцінка чаго-н.

Хлеба ні крупінкі, а солі ні драбінкі.

драбі́ны, -бі́н.

1. Драўляная прыстаўная лесвіца.

2. Сялянскія калёсы з рашотчатымі бакамі.

|| памянш. драбі́нкі, -нак.

драбі́цца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., дро́біцца і драбі́цца; незак.

1. Разбівацца на дробныя часткі.

Хвалі дробяцца аб скалы.

2. перан. Расчляняцца, раздзяляцца.

Дробяцца сілы.

|| зак. раздрабі́цца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -ро́біцца.

драбі́ць, драблю́, дро́біш, дро́біць; дро́блены; незак., што.

1. Разбіваць на дробныя часткі.

Д. камень.

2. перан. Раздзяляць, расчляняць.

Д. нагрузку.

|| зак. раздрабі́ць, -блю́, -ро́біш, -ро́біць; -ро́блены.

|| наз. драбле́нне, -я, н.

|| прым. драбі́льны, -ая, -ае (да 1 знач.).

драблёны, -ая, -ае.

Разбіты, здроблены.

Драблёнае шкло.

драбна... (гл. дробна...).

Першая састаўная частка складаных слоў, ужыв., калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр.: драбнатвары, драбналессе.

драбнава́ты, -ая, -ае (разм.).

Крыху меншы за звычайны.

Драбнаватая бульба.

Драбнаватая рыба.

драбната́, -ы́, ДМ -наце́, ж., зб. (разм.).

Маленькія, дробныя істоты або прадметы.

Рыбу вылавілі, засталася д.