дык.
1. злуч. з выніковым знач. Ужыв. для сувязі сказаў з прычынна-выніковымі адносінамі.
Калі так, дык я згодзен.
2. злуч. Ужыв. ў пачатку галоўнага сказа пры даданым умоўным.
Работу зрабіў, дык можна і адпачываць.
3. часц. узмацн. Узмацняе выказванне.
Я дык і глядзець у той бок не хачу.
Абяцаць дык абяцалі, а не выконваем.
4. часц. узмацн. Ужыв. пры ўказанні на проціпастаўленне або пярэчанне (разм.).
Дык я ж не спрачаюся!
дыктава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; незак.
1. Павольна вымаўляць, чытаць што-н., каб слухачы маглі запісваць.
Д. тэкст.
2. Прапаноўваць што-н. для безагаворачнага выканання.
Так яму дыктавала сумленне.
|| зак. прадыктава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны.
|| наз. дыкто́ўка, -і, ДМ -то́ўцы, ж. (да 1 знач.).
Пісаць пад дыктоўку.
дыкта́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.
Від пісьмовай работы — запісванне тэксту пад дыктоўку з далейшым аналізам правільнасці яго напісання.
Кантрольны д.
ды́ктар, -а, мн. -ы, -аў, м.
Работнік радыё або тэлебачання, які чытае тэкст перад мікрафонам.
|| ж. ды́ктарка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак (разм.).
|| прым. ды́ктарскі, -ая, -ае.
дыкта́т, -у, М -та́це, мн. -ы, -аў, м.
Палітыка навязвання патрабаванняў больш моцным бокам для абавязковага выканання другім, слабейшым бокам.
Палітыка дыктату.
дыкта́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Кіраўнік, які карыстаецца неабмежаванай уладай.
2. перан. Той, хто паводзіць сябе ў адносінах да іншых уладарна і нецярпіма.
|| прым. дыкта́тарскі, -ая, -ае.
дыктату́ра, -ы, мн. -ы, -ту́р, ж.
Нічым не абмежаваная дзяржаўная ўлада, якая апіраецца на сілу пануючага класа.
○
Дыктатура пралетарыяту — улада рабочага класа, якая ўсталявалася ў Расіі пасля 1917 г. ў выніку сацыялістычнай рэвалюцыі.
дыктафо́н, -а, мн. -ы, -аў, м.
Прыбор для запісу і ўзнаўлення маўлення.
|| прым. дыктафо́нны, -ая, -ае.
Д. запіс.
дыкто́ўка, -і, ДМ -то́ўцы, ж.
1. гл. дыктаваць.
2. мн. -і, -то́вак. Тое, што і дыктант.
ды́кцыя, -і, ж.
Вымаўленне, ступень выразнасці ў вымаўленні слоў пры размове, чытанні, спяванні і пад.
Добрая д.
|| прым. дыкцы́йны, -ая, -ае.