дыябе́т, -у,
Назва шэрагу хвароб, выкліканых парушэннем абмену рэчываў.
Цукровы дыябет — хвароба, якая характарызуецца павелічэннем цукру ў крыві і мачы.
||
дыябе́т, -у,
Назва шэрагу хвароб, выкліканых парушэннем абмену рэчываў.
Цукровы дыябет — хвароба, якая характарызуецца павелічэннем цукру ў крыві і мачы.
||
дыябе́тык, -а,
Хворы на дыябет.
||
дыягана́ль¹, -ю,
Шчыльная баваўняная або шарсцяная тканіна з косымі рубчыкамі.
||
дыягана́ль², -і,
У матэматыцы: прамая лінія, што злучае два несумежныя вуглы многавугольніка або дзве вяршыні шматгранніка, якія не ляжаць у адной плоскаці.
||
дыя́гназ, -у,
Урачэбнае заключэнне аб характары і сутнасці хваробы, а таксама яе абазначэнне.
||
дыягнастава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны;
1. Паставіць (ставіць) дыягназ.
2. Устанавіць (устанаўліваць) тэхнічны стан машын, механізмаў.
||
дыягно́ст, -а,
Урач, які ўстанаўлівае дыягназ.
дыягно́стыка, -і,
1.
2. Галіна медыцыны аб метадах і прынцыпах вызначэння дыягназу.
||
дыягра́ма, -ы,
Графічны відарыс, які наглядна ілюструе суадносіны якіх
||
дыядэ́ма, -ы,
1. Вянок або галаўная павязка з упрыгожаннямі з каштоўных камянёў, якія надзявалі цары і вярхоўныя жрацы ў мінулыя часы.
2. Жаночае галаўное ўпрыгожанне з каштоўных камянёў у выглядзе кароны.