Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ды́лда, -ы, ДМ -лдзе, мн. -ы, -аў, ж. (разм., пагард.).

Пра высокага нязграбнага чалавека.

дыле́ма, -ы, мн. -ы, -ле́м, ж.

1. Меркаванне, паводле якога прадмету прыпісваюцца дзве супярэчлівыя прыметы, якія выключаюць магчымасць трэцяй (спец.).

2. Становішча, пры якім выбар аднаго з двух супрацьлеглых рашэнняў аднолькава цяжкі.

Стаяць перад складанай дылемай.

ды́лер, -а, мн. -ы, -аў, м.

Асоба, фірма, банк, што займаюцца перапродажам тавараў, купляй-продажам каштоўных папер, валюты і пад. і дзейнічаюць за свой кошт і ад свайго імя.

|| прым. ды́лерскі, -ая, -ае.

дылета́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м.

Той, хто займаецца навукай ці мастацтвам без спецыяльнай падрыхтоўкі, маючы толькі павярхоўнае ўяўленне аб прадметах свайго занятку.

Д. у музыцы.

Д. у мовазнаўстве.

|| ж. дылета́нтка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. дылета́нцкі, -ая, -ае.

дылетанты́зм, -у, м. і дылета́нцтва, -а, н.

Дылетанцкія адносіны да таго, што патрабуе спецыяльных прафесійных ведаў.

дыліжа́нс, -а, мн. -ы, -аў, м. (гіст.).

Мнагамесная карэта для перавозкі пасажыраў і пошты.

|| прым. дыліжа́нсавы, -ая, -ае.

дыло́гія, -і, мн. -і, -гій, ж.

Два творы аднаго аўтара, якія аб’яднаны агульнай задумай і пераемнасцю сюжэта.

|| прым. дылагі́чны, -ая, -ае.