дых, -у, м. (разм.).
Дыханне.
Хацелася крыкнуць, але не хапіла дыху.
◊
Адным дыхам (разм.) — за адзін раз, вельмі хутка.
Ні слыху ні дыху (разм.) — няма ніякіх вестак.
ды́хавіца, -ы, ж.
1. Цяжкае дыханне пры захворванні бронхаў.
Пакутаваць дыхавіцай.
2. Народная назва хваробы лёгкіх у коней і іншых жывёл.
Нагнаць дыхавіцу каню.
|| прым. ды́хавічны, -ая, -ае.
дыха́нне, -я, н.
1. Працэс паглынання кіслароду і выдзялення вуглякіслага газу жывымі арганізмамі.
Стомленасць праяўлялася ў паскораным дыханні.
2. перан. Подых, павеў чаго-н.
Д. вясны.
○
Штучнае дыханне — сістэма прыёмаў для аднаўлення натуральнага дыхання.
◊
Другое дыханне — аб новых сілах, бадзёрасці ў каго-н. пасля стомленасці, апатыі.
|| прым. ды́хальны, -ая, -ае.
ды́хаць, ды́хаю, ды́хаеш, ды́хае; незак.
1. Паглынаць кісларод і выдзяляць вуглякіслы газ.
Хворы цяжка дыхае.
Расліны дыхаюць лісцем.
2. перан., чым. Быць захопленым чым-н., жыць якой-н. ідэяй.
Ён жыў і дыхаў кансерваторыяй.
3. перан., чым. Вылучаць, распаўсюджваць што-н.; быць прасякнутым чым-н., выказваць што-н.
Ноч дыхала пахамі траў.
Яго творы дыхаюць вайной.
Твар спартсмена дыхаў здароўем.
◊
Дыхаць свабодна (вольна) — адчуваць палёгку, вызваліўшыся ад чаго-н.
|| аднакр. дыхну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ (да 1 знач.; разм.).
дыхт, -у, м.
У выразе: даць дыхту (разм.) — задаць наганяй.