Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

дыдакты́зм, -у, м. (кніжн.).

Павучальнасць.

Канец байкі ўспрымаецца як д.

дыда́ктык, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст па дыдактыцы.

дыда́ктыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

Раздзел педагогікі, тэорыя адукацыі і навучання.

|| прым. дыдакты́чны, -ая, -ае.