дыктава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; незак.

1. Павольна вымаўляць, чытаць што-н., каб слухачы маглі запісваць.

Д. тэкст.

2. Прапаноўваць што-н. для безагаворачнага выканання.

Так яму дыктавала сумленне.

|| зак. прадыктава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны.

|| наз. дыкто́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж. (да 1 знач.).

Пісаць пад дыктоўку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)