Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

даімча́цца гл. дамчацца.

даімча́ць гл. дамчаць.

даі́цца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., до́іцца; незак.

Даваць малако.

Карова яшчэ доіцца.

даі́ць, даю́, до́іш, до́іць; до́ены; незак.

1. Выцэджваць малако з вымя.

Д. кароў.

2. перан. Настойліва вымагаць у каго-н. сродкі і інш. (разм.).

|| зак. падаі́ць, -даю́, -до́іш, -до́іць; -до́ены.

|| наз. дае́нне, -я, н. і до́йка, -і, ДМ до́йцы, ж. (да 1 знач.).

|| прым. даі́льны, -ая, -ае.

Даільная ўстаноўка.

дамча́цца, -чу́ся, -чы́шся, -чы́цца; -чы́мся, -чыце́ся, -ча́цца; -чы́ся і даімча́цца, -чу́ся, -чы́шся, -чы́цца; зак. (разм.).

Вельмі хутка дабегчы, даехаць, даляцець да якога-н. месца.

Цягнік хутка дамчаўся да сталіцы.

дамча́ць, -чу́, -чы́ш, -чы́ць; -чы́м, -чыце́, -ча́ць; -чы́ і даімча́ць, -чу́, -чы́ш, -чы́ць; зак. (разм.).

1. каго-што. Вельмі хутка даставіць да якога-н. месца.

Шафёр умомант дамчаў пасажыра да вакзала.

2. Тое, што і дамчацца, даімчацца.

Стаеннік вырваўся і хутка даімчаў да вадапою.