Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

дажартава́цца, -ту́юся, -ту́ешся, -ту́ецца; -ту́йся; зак. (разм.).

Многа жартуючы, наклікаць на сябе непрыемнасці.

Глядзі, хлопец, дажартуешся!

дажджава́ць, -джу́ю, -джу́еш, -джу́е; -джу́й; незак., што. (спец.).

Штучна арашаць з дапамогай спецыяльных установак.

|| наз. дажджава́нне, -я, н.

|| прым. дажджава́льны, -ая, -ае.

дажджаві́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм.).

Плашч з непрамакальнай тканіны для засцярогі ад дажджу.

дажджавы́ гл. дождж.

дажджаме́р, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Прыбор для вымярэння колькасці атмасферных ападкаў.

|| прым. дажджаме́рны, -ая, -ае.

дажджлі́вы, -ая, -ае.

Багаты на дажджы, з частымі дажджамі.

Дажджлівая восень.

|| наз. дажджлі́васць, -і, ж.

дажджо́м, прысл.

1. Падобна на дождж, як дождж, у вялікай колькасці.

Іскры сыпаліся д.

2. У дождж.

Нехочацца ісці д.

дажджы́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж. (разм.).

Кропля дажджу.

На шыбах з’явіліся першыя дажджынкі.

дажджы́ць, -джы́ць; безас., незак. (разм.).

Ісці, імжыць (пра дробны дождж).

З самай раніцы дажджыць.

дажы́нкі, -нак.

Абрадавае свята заканчэння жніва.

Спраўляць д.

|| прым. дажы́нкавы, -ая, -ае і дажы́начны, -ая, -ае.