Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

дада́ны, -ая, -ае.

У выразах:

а) даданы сказ — частка складаназалежнага сказа, сінтаксічна падпарадкаваная галоўнаму сказу і звязаная з ім пры дапамозе злучніка або злучальнага слова;

б) даданы член сказа — член сказа, які паясняе і дапаўняе які-н. з галоўных членаў сказа.

дада́так, -тку, мн. -ткі, -ткаў, м.

1. Тое, што прыбаўляецца да чаго-н.

Зрабіць дадаткі.

Д. да раздзела кнігі.

2. Тое, што прыкладаецца да якога-н. падпіснога выдання.

Часопіс з бясплатным дадаткам.

дадатко́вы, -ая, -ае.

Які з’яўляецца дапаўненнем да чаго-н. асноўнага, галоўнага.

Д. цягнік.

Дадатковыя заняткі.

Д. набор слухачоў.

дада́тны, -ая, -ае.

1. Які мае патрэбныя ўласцівасці, якасці, заслугоўвае адабрэння.

Д. бок падзей.

Дадатная з’ява.

2. Які выражае адабрэнне; станоўчы.

Дадатная ацэнка.

3. У матэматыцы: большы за нуль.

Д. лік.

Дадатная велічыня.

4. Від электрычнага зараду, носьбітамі якога з’яўляюцца пазітрон, пратон і інш. (спец.).

Д. электрычны зарад.

дада́цца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -да́сца; -даду́цца; зак. (разм.).

Далучыцца, дабавіцца да чаго-н.

Да ўсіх бядот дадалося і гэтае няшчасце.

дада́ць, -да́м, -дасі́, -да́сць; -дадзі́м, -дасце́, -даду́ць; -да́й; -да́дзены; зак.

1. каго-што і чаго. Даць, зрабіць, сказаць і пад. ў дадатак да чаго-н.

Астатнія грошы дадам заўтра.

2. што да чаго. Сказаць або напісаць у дадатак да чаго-н.

Да сказанага нечага д.

3. што да чаго. Прыкласці, далучыць.

Да заявы д. медыцынскае заключэнне.

4. што да чаго. Скласці лікі.

Да пяці д. чатыры.

|| незак. дадава́ць, -даю́, -дае́ш, -дае́; -даём, -даяце́, -даю́ць.

|| наз. дадава́нне, -я, н.

да́дзены, -ая, -ае.

1. Гэты, менавіта гэты.

У д. момант.

2. у знач. наз. да́дзеныя, -ых. Тое, што і даныя.

Эксперыментальныя д.

Афіцыйныя д.

Дакладныя д.

Ён мае ўсе д. для навуковай работы.

Дадзеная велічыня — у матэматыцы: велічыня, якая загадзя вядомая і служыць для вызначэння іншых.

дадзе́ць, -дзе́ну, -дзе́неш, -дзе́не; зак. (разм.).

Прычыніць непрыемнасць, даняць, дапячы чым-н.; абрыдаць.

Д. да нутра.

Сварка гэта ўжо дадзела.

|| незак. дадзява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

дадзяўбці́, -дзяўбу́, -дзяўбе́ш, -дзяўбе́; -дзяўбём, -дзеўбяце́, -дзяўбу́ць; -дзёўб, -дзяўбла́, -ло́; -дзяўбі́; -дзяўба́ны; зак., што.

1. Здзяўбці, з’есці да канца.

Куры дадзяўблі зерне.

2. Прадзяўбці, скончыць дзяўбці (у 3 знач.).

Д. дзірку долатам.

|| незак. дадзёўбваць, -ваю, -ваеш, -вае.

дадо́лу, прысл.

Данізу, на зямлю.

Вецер дрэвы гне д.