Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

дапазна́, прысл. (разм.).

Да позняга часу.

Засядзеліся д.

дапаласка́цца, -лашчу́ся, -ло́шчашся, -ло́шчацца; -лашчы́ся; зак.

Канчаткова, поўнасцю выпаласкацца.

дапаласка́ць, -ашчу́, -ло́шчаш, -ло́шча; зак.

Канчаткова выпаласкаць.

Д. бялізну.

дапамагчы́, -магу́, -мо́жаш, -мо́жа; -мо́г, -магла́, -ло́; зак.

1. каму. Аказаць дапамогу, пасадзейнічаць у чым-н.

Д. ў рабоце.

Д. распрануцца.

2. каму. Падтрымаць матэрыяльнымі сродкамі.

Д. грашамі.

Д. будаўнічымі матэрыяламі.

3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), каму-чаму. З’явіцца сродкам для дасягнення мэты.

Лякарства дапамагло.

Компас дапамог зарыентавацца ў лесе.

Дапамагчы гору (разм.) — выратаваць з цяжкага становішча.

|| незак. дапамага́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

дапамо́га, -і, ДМо́зе, ж.

1. Садзейнічанне, падтрымка каму-н. у чым-н.

Д. бацькам.

2. Матэрыяльная падтрымка.

Грашовая д.

Выхадная д.

3. Садзейнічанне ў лячэнні, у палягчэнні пакут.

Медыцынская д.

Карэта хуткай дапамогі — спецыяльная аўтамашына для аказання неадкладнай медыцынскай дапамогі.

Першая дапамога — дапамога хвораму ці пацярпеламу да прыбыцця доктара.

Хуткая дапамога

1) сістэма медыцынскай дапамогі пры небяспечных для жыцця і здароўя чалавека выпадках, якая аказваецца дома або на месцы здарэння;

2) спецыяльна абсталяваная аўтамашына, якая аказвае такую дапамогу.

дапамо́жнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Кніга для навучання па якім-н. асобным прадмеце.

Д. па фізіцы.

Д. па гісторыі Беларусі.

дапамо́жны, -ая, -ае.

1. Прызначаны для дапамогі каму-, чаму-н.; падсобны.

Д. матэрыял.

2. Неасноўны, дадатковы.

Д. цэх.

Дапаможная гаспадарка.

Дапаможны дзеяслоў — асабовая форма дзеяслова, што ўжыв. для выражэння аналітычных дзеяслоўных форм або састаўнога выказніка, напр.: быў настаўнікам, буду чытаць.

дапасава́нне, -я, н. (спец.).

Від падпарадкавальнай сінтаксічнай сувязі, пры якой залежнае слова ставіцца ў тых жа граматычных формах, у якіх стаіць галоўнае слова, напр.: новы дом, цікавая кніга, беларускі народ.

дапасава́ны, -ая, -ае (спец.).

Звязаны граматычнай сувяззю дапасавання.

Дапасаванае азначэнне.

дапасава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны; зак., што.

1. Падагнаць, прыладзіць (разм.).

Д. новае тэхнічнае прыстасаванне.

2. Паставіць залежнае слова ў тым самым родзе, ліку, склоне, у якім стаіць галоўнае слова.

Д. прыметнік да назоўніка.

|| незак. дапасо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.