Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

даказа́льны, -ая, -ае.

Які можа быць даказаны.

Д. тэзіс.

|| наз. даказа́льнасць, -і, ж.

даказа́ць, -кажу́, -ка́жаш, -ка́жа; -кажы́; -ка́заны; зак.

1. што. Дагаварыць да канца.

Дайце яму д. сваю прамову.

2. што. Пацвердзіць што-н. фактамі, довадамі.

Ён даказаў правільнасць сваіх меркаванняў.

Д. сваю адданасць справе.

3. на каго (што). Зрабіць данос, нагаварыць на каго-н. (разм.).

4. (часцей з адмоўем). Зраўняцца з кім-н. у чым-н., зрабіць так, як не зробіць ніхто (разм.).

Мая жонка пячэ такія пірагі, што і іншы кандытар не дакажа.

|| незак. дака́зваць, -аю, -аеш, -ае.

дака́зчык, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Той, хто даказвае на каго-н., даносіць, нагаворвае.

|| ж. дака́зчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

|| прым. дака́зчыцкі, -ая, -ае.

дакана́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак. (разм.).

1. каго (што). Давесці да знямогі, да пагібелі; загубіць.

Няволя даканала яго.

2. што. З цяжкасцю скончыць, завяршыць што-н.

Даканалі ўборку бульбы.

|| незак. дако́нваць, -аю, -аеш, -ае.

дакапа́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак., да чаго.

1. Капа́ючы, дасягнуць чаго-н., знайсці што-н.

Д. да клада.

2. перан. Даведацца, дашукацца (разм.).

Д. да сутнасці.

|| незак. дако́пвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

дакара́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каго-што.

Папракаць, выказваючы нездавальненне кім-, чым-н.

Так няможна рабіць, — дакарала бабуля ўнука.

|| наз. дакара́нне, -я, н.

дакары́ць, -кару́, -ко́рыш, -ко́рыць; -ко́раны; зак., каго-што.

Скончыць карыць¹.

Д. жэрдзе.

дакасі́цца, -кашу́ся, -ко́сішся, -ко́сіцца; -касі́ся; зак., да чаго (разм.).

1. Косячы, дайсці да якога-н. стану, да якіх-н. вынікаў.

Д. да знямогі.

2. Косячы, дайсці да якога-н. месца, да пэўнай мяжы.

Д. да дарогі.

|| незак. дако́швацца, -ваюся, -ваешся, -ваецца.

дакасі́ць, -кашу́, -ко́сіш, -ко́сіць; -ко́шаны; зак.

1. Закончыць касьбу чаго-н.

Д. пожню.

2. Скасіць да пэўнага месца, да пэўнай мяжы.

Д. да канавы.

дакастры́чніцкі, -ая, -ае.

Які адносіцца да часу, што папярэднічаў Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Д. перыяд.