даста́ць, -а́ну, -а́неш, -а́не; -а́нь; зак.
1. што. Узяць што-н. такое, што знаходзіцца на адлегласці.
Д. талерку з паліцы.
2. да каго-чаго, што або чаго. Дацягнуцца, дакрануцца да чаго-н. аддаленага.
Д. рукой да бэлькі.
Д. дно ў рацэ.
3. Выняць, выцягнуць, набыць што-н., здабыць.
Д. кнігу з партфеля.
Д. асколак з раны.
4. што. Раздабыць што-н.
Д. білет у тэатр.
5. што і чаго. Нажыць што-н. непрыемнае (часцей пра здароўе; разм.).
Д. запаленне лёгкіх.
◊
Дастаць з-пад зямлі (разм.) — любым спосабам адшукаць.
Зімой лёду не дастанеш у каго (разм.) — пра вельмі скупога чалавека.
Крукам носа не дастанеш каму (разм.) — не падступішся да каго-н.
|| незак. дастава́ць, -таю́, -тае́ш, -тае́; -таём, -таяце́, -таю́ць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)