Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

гала́нтны, -ая, -ае.

Ветлівы, далікатны, ласкавы.

Г. малады чалавек.

|| наз. гала́нтнасць, -і, ж.

галару́ч, прысл. (разм.).

Без рукавіц, з голымі рукамі.

га́лас, -у, м. (разм.).

Бязладны шматгалосы крык, бязладная размова.

галасава́нне, -я, н.

Падача галасоў (у 4 знач.) у час выбараў або пры калектыўным вырашэнні пытанняў.

Тайнае г.

галасава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; незак.

1. за каго-што. Выказвацца ў падтрымку каго-чаго-н. (у час выбараў пры вырашэнні пытання і пад.).

Г. за дэлегата.

2. што. Ставіць на галасаванне; выбіраць, рашаць шляхам галасавання.

Г. праект пастановы сходу.

3. Спыняць машыну ўзняццем рукі (разм.).

Г. на шашы.

|| зак. прагаласава́ць, -су́ю, -су́еш, -су́е; -су́й; -сава́ны.

галасавы́ гл. голас.

галасі́сты, -ая, -ае.

Які валодае моцным і гучным голасам.

Галасістыя хлопцы.

Г. баян (звонкі, гучны).

|| наз. галасі́стасць, -і, ж.

галасі́ць, -лашу́, -ло́сіш, -ло́сіць; незак.

1. Голасна плакаць, прыгаворваючы (напр., у час пахавальнага абраду).

Г. па нябожчыку.

2. перан. Ствараць гукі, падобныя на плач.

Галасіла завіруха.

|| наз. галашэ́нне, -я, н.

галасло́ўны, -ая, -ае.

Не пацверджаны фактамі, доказамі.

Галаслоўныя сцвярджэнні.

|| наз. галасло́ўнасць, -і, ж.

галаўны́ гл. галава.