бабу́ля, -і, мн. -і, -бу́ль, ж.
Ласк. да баба¹ (у 1 і 2 знач.).
|| памянш.-ласк. бабу́лька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек, ж.; прым. бабу́льчын, -а.
Б. чапец.
бабы́ль, -я́, мн. -і́, -ёў, м. (разм.).
Бессямейны адзінокі чалавек.
Векаваць бабылём.
|| ж. бабы́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак і бабы́лька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек.
|| прым. бабы́льскі, -ая, -ае.
Бабыльскае жыццё.
баваўна... (гл. бавоўна...).
Першая састаўная частка складаных слоў; ужыв. замест «бавоўна...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр.: баваўнаводства, баваўнаводчы, баваўназдача, баваўнасейны.
баваўнаво́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.
Спецыяліст у галіне баваўнаводства.
баваўнаво́дства, -а, н.
Галіна сельскай гаспадаркі, якая займаецца вырошчваннем бавоўны.
|| прым. баваўнаво́дчы, -ая, -ае.
Б. раён.
баваўня́нка, -і, ДМ -нцы, ж.
Тканіна з баваўнянай пражы.
ба́віцца, ба́ўлюся, ба́вішся, ба́віцца; незак. (разм.).
1. Затрымлівацца дзе-н.
Б. ў суседкі.
2. Праводзіць дзе-н. час, гуляць, забаўляцца.
Б. на рэчцы.
ба́віць, ба́ўлю, ба́віш, ба́віць; незак. (разм.).
1. што. Бескарысна праводзіць час.
Б. вечары за картамі.
2. каго-што. Весяліць, забаўляць.
Б. дзіця.
|| наз. ба́венне, -я, н.
баво́ўна, -ы, ж.
1. Тое, што і бавоўнік.
Белыя воблакі бавоўны.
2. Ватападобнае валакно, якое ідзе на выраб пражы, цэлюлозы і пад.
|| прым. баваўня́ны, -ая, -ае і баво́ўнавы, -ая, -ае.
Баваўняныя тканіны.
Бавоўнавы алей.
бавоўна... (а таксама баваўна...).
Першая састаўная частка складаных слоў са знач. бавоўна, напр.: бавоўнанарыхтоўка, бавоўнаперавозка, бавоўнасаджалка.