парша́, -ы́, ж.
1. Заразная скурная хвароба, а таксама струпы, якія паяўляюцца пры гэтай хваробе на скуры пад валасамі.
2. Захворванне сельскагаспадарчых раслін, якое характарызуецца паверхневым паражэннем тканак (з’яўленнем на сцёблах, лісці, клубнях, пладах плям, барадавак і пад.).
паршы́вец, -ы́ўца, мн. -ы́ўцы, -ы́ўцаў, м. (разм.).
Дрэнны, паршывы (у 2 знач.) чалавек, нягоднік.
|| ж. паршы́ўка, -і, ДМ -ы́ўцы, мн. -ы́ўкі, -ы́вак.
паршы́вець, -ею, -ееш, -ее; незак. (разм.).
Пакрывацца паршой.
|| зак. запаршы́вець, -ею, -ееш, -ее і апаршы́вець, -ею, -ееш, -ее.
паршы́вы, -ая, -ае.
1. Пакрыты паршой.
П. кот.
2. перан. Вельмі дрэнны, не варты ўвагі (разм.).
Паршывыя дровы.
|| наз. паршы́васць, -і, ж. (да 1 знач.).
парыва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак., з інф.
Настойліва імкнуцца, намервацца што-н. зрабіць.
Яна ўвесь час парывалася нешта сказаць.
пары́вісты, -ая, -ае.
1. З рэзкімі раптоўнымі парывамі, няроўны.
П. вецер.
2. Рэзкі, імклівы, не плаўны.
Парывістыя рухі.
3. Які дзейнічае парывамі (у 2 знач.), які лёгка захапляецца.
Парывістая натура.
|| наз. пары́вістасць, -і, ж.
П. у рухах, манерах.
пары́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.
Накладная прычоска з натуральных ці сінтэтычных валасоў, нашытых на аснову.
Насіць п.
Акцёр у парыку.
|| памянш. парычо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м.
|| прым. парыко́вы, -ая, -ае.