Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

падмёрзлы, -ая, -ае.

Крыху мёрзлы, цвёрды ад марозу.

Падмёрзлыя яблыкі.

падміна́ць гл. падмяць.

падмо́га, -і, ДМо́зе, ж. (разм.).

Тое, што і дапамога.

Прыслаць рабочых на падмогу.

падмо́клы, -ая, -ае.

Крыху мокры.

Падмоклае сена.

падмо́кнуць, -ну, -неш, -не; -мо́к, -мо́кла; -ні́; зак.

Намокнуць знізу або крыху.

Валёнкі падмоклі.

Запалкі падмоклі.

|| незак. падмака́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

падмо́ргваць гл. падмаргнуць.

падмо́сткі, -аў.

1. Драўляны памост на ўзвышэнні.

2. Тое, што і сцэна (у 1 знач.).

Тэатральныя п.

падмо́чаны, -ая, -ае (разм.).

Сапсаваны, з заганамі, недахопамі.

Падмочаная рэпутацыя.

Падмочаная біяграфія.

падмо́чваць гл. падмачыць.

падму́рак, -рка, мн. -ркі, -ркаў, м.

1. Каменная ці цагляная кладка пад чым-н., фундамент.

П. хаты.

Закласці п.

2. перан. База, апора, аснова (кніжн.).

Эканоміка — п. жыцця грамадства.

|| прым. падму́ркавы, -ая, -ае (да 1 знач.).