Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

гарта́нны, -ая, -ае.

1. гл. гартань.

2. Пра гукі: раскацісты, гарлавы.

Гартанная мова.

|| наз. гарта́ннасць, -і, ж.

гарта́нь, -і, мн. -і, -ей, ж.

Верхняя частка дыхальнага горла.

|| прым. гарта́нны, -ая, -ае.

гарта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., што.

Перагортваць, пераварочваць лісты (кнігі, часопіса і пад.).

Г. газеты.

гартэ́нзія, -і, мн. -і, -зій, ж.

Дэкаратыўная травяністая расліна сямейства гартэнзіевых з вялікім шарападобным суквеццем.

|| прым. гартэ́нзіевы, -ая, -ае.

га́рус, -у, м.

Кручаная мяккая шарсцяная пража.

|| прым. га́русны, -ая, -ае і га́русавы, -ая, -ае.

гару́чы, -ая, -ае.

1. Здольны гарэць.

Г. газ.

2. у знач. наз. гару́чае, -ага, н. Паліва для рухавікоў: бензін, салярка і інш.

|| наз. гару́часць, -і, ж.

гарцава́ць, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; незак.

1. Па-маладзецку ездзіць верхам.

Г. на кані.

2. Бегаць, скакаць (разм.).

Коні гарцавалі на выгане.

га́рцавы гл. гарнец.

га́рчык гл. гарнец.

гарчы́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

Гаркаваты прысмак.

Яблыкі з гарчынкай.