Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

паяўля́цца гл. паявіцца.

пая́ц, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Клоўн, блазен (уст.).

2. перан. Пра чалавека, які крыўляецца, вядзе сябе, як клоўн.

пая́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; незак., што.

Апрацоўваць што-н. нагрэтым да вадкага стану металам, металічным сплавам для злучэння, змацавання.

П. вядро.

|| наз. пая́нне, -я, н. і па́йка, -і, ДМ -йцы, ж. (спец.).

|| прым. пая́льны, -ая, -ае.

Паяльная лямпа (пераносная награвальная гарэлка для паяння, распайвання).

па-ба́нку, прысл.

У картачных гульнях: на ўсе грошы, якія маюцца ў банку (у 2 знач.).

Ісці па-банку.

па-за, прыназ. з Т.

Ужыв. для абазначэння месцазнаходжання, руху, дзеяння за чым-н., па той бок чаго-н.

П. гарамі.

П. часам і прасторай.

па-лю́дску, прысл.

Так, як прынята ва ўсіх; як у іншых людзей.

Жыць па-людску.

У вас усё не па-людску.

па-над, прыназ. з Т.

Ужыв. пры ўказанні на каго-, што-н., над якімі ў пэўным кірунку адбываецца рух, дзеянне або зверху над якімі што-н. адбываецца.

Песні плылі па-над гаем.

Гучыць голас міру па-над светам.

позна... (а таксама пазна...).

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) позні (у 1 знач.), напр.: познаантычны, познарэнесансны; позналедніковы (перыяд);

2) позні (у 3 знач.), напр., познавыспяваючы.

полі... (а таксама палі...).

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. многа, са многім, складаны па саставе, напр.: поліартрыт, поліфанія, полівітаміны.

поўна... (а таксама паўна...).

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) поўнасцю, напр., поўнаўладны;

2) які мае паўнату чаго-н., напр., поўнагабарытны.