Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пашля́ціна, -ы, ж. (разм.).

Што-н. вельмі пошлае, пошласць.

Пляце розную пашляціну.

пашмата́ць гл. шматаць.

пашмо́ргаць, -аю, -аеш, -ае; зак., што і чым (разм.).

Шмаргануць некалькі разоў.

П. носам.

|| незак. пашмо́ргваць, -аю, -аеш, -ае.

пашна́рыць, -ру, -рыш, -рыць; зак. (разм.).

Шнарыць некаторы час.

П. па кішэнях.

пашны́рыць, -ру, -рыш, -рыць; зак. (разм.).

Тое, што і пашнарыць.

па́шпарт, -а, М -рце, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Афіцыйны дакумент устаноўленага ўзору, які сведчыць асобу яго ўладальніка.

Замежны п.

2. Рэгістрацыйны дакумент машыны, будынка, апарата, прадмета гаспадарчага абсталявання і пад.

П. кватэры.

П. тэлевізара.

П. завода.

|| прым. па́шпартны, -ая, -ае.

пашпартыза́цыя, -і, ж. (спец.).

Увядзенне сістэмы пашпартоў, забеспячэнне пашпартамі.

пашпарты́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Службовая асоба, якая выдае або прапісвае пашпарты (у 1 знач.).

|| ж. пашпарты́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

пашпацырава́ць гл. шпацыраваць.

паштаві́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм.).

Паштовы работнік.