Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пачына́ючы, -ая, -ае.

Які нядаўна распачаў якую-н. дзейнасць, які-н. род заняткаў.

П. паэт. Дапаможнік для пачынаючых (наз.).

пачырване́лы, -ая, -ае.

Які пачырванеў, стаў чырвоным.

П. небасхіл.

пачырване́ць гл. чырванець.

пачы́сціцца гл. чысціцца.

пачы́сціць гл. чысціць.

пачыта́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак.

1. што і без дап. Правесці некаторы час, чытаючы што-н.

П. кніжку.

Думаю вечарам п.

2. што. Прачытаць.

Раю п. гэты раман.

пачы́тваць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго-што і без дап. (разм.).

Чытаць патроху, час ад часу.

пачэ́знуць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -э́зне; -э́з, -зла; зак.

Змарнець, звянуць, знясілець — пра ўсіх, многіх.

Высадкі пачэзлі.

пачэ́сны, -ая, -ае.

1. Які карыстаецца павагай, пашанай, ганаровы.

Пачэсныя госці.

2. Які робіць гонар каму-н., не парушае годнасці каго-, чаго-н.

П. абавязак.

Пачэсная месца.

|| наз. пачэ́снасць, -і, ж. (да 2 знач.).

па́ша, -ы, ж.

Месца, дзе пасецца жывёла, выпас.

Выгнаць кароў на пашу.

|| прым. па́шавы, -ая, -ае.

Пашавыя ўгоддзі.