пачу́ццевы, -ая, -ае.
Які ажыццяўляецца або ўспрымаецца органамі пачуццяў.
Пачуццевае ўспрыманне.
|| наз. пачу́ццевасць, -і, ж.
пачуццё, -я́, мн. пачу́цці, -яў, н.
1. чаго і якое. Здольнасць усведамляць, перажываць, разумець што-н. на аснове адчуванняў, уражанняў.
П. гордасці за сваю радзіму.
П. ўласнай годнасці.
П. гумару.
П. новага.
2. Каханне, прыхільнасць да каго-н.
Вялікае п.
Бацькоўскае п. да дзяцей.
пачуццёвы, -ая, -ае.
1. З моцна выражанай палавой цягай.
Пачуццёвая асалода.
2. Схільны да задавальнення цялесных, фізічных пачуццяў.
П. чалавек.
|| наз. пачуццёвасць, -і, ж.
пачці́вы, -ая, -ае.
1. Паважны, шаноўны, добразычлівы; які выказвае павагу, пашану да каго-н.
П. чалавек.
П. паклон.
Пачціва (прысл.) прывітацца.
2. перан. Вялікі, значны (разм.).
На пачцівай адлегласці.
|| наз. пачці́васць, -і, ж. (да 1 знач.).
Праяўляць п. да каго-н.
пачы́м, прысл. (разм.) Колькі каштуе, па якой цане.
П. тварог? П. яблыкі?
пачы́н, -у, м.
1. Ініцыятыва, пачынанне якой-н. справы.
Падтрымаць п. наватараў.
Узяць на сябе п. у чым-н. (праявіць ініцыятыву).
2. Пачатак якой-н. справы (разм.).
пачына́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.
Той, хто пачынае што-н., заснавальнік.
Пачынальнікі новай літаратуры.
|| ж. пачына́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.
пачына́нне, -я, мн. -і, -яў, н. (кніжн.).
Пачатая кім-н. справа.
Цудоўнае п.
Падтрымаць п. перадавікоў.