Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пачва́рны, -ая, -ае.

1. Вельмі непрыгожы, такі, як у пачвары (у 1 знач.).

П. твар.

2. перан. Незвычайны, выключны па сваіх адмоўных якасцях.

Пачварная з’ява.

|| наз. пачва́рнасць, -і, ж.

па́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (спец.).

У класічным балеце: кароткая, пышная, шматслойная спадніца балерыны.

пачкава́нне, -я, н. (спец.).

Спосаб бясполага (вегетатыўнага) размнажэння жывёл і раслін.

пачкава́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ку́ецца; незак.

Размнажацца пачкаваннем.

пачу́хацца гл. чухацца.

пачу́хаць гл. чухаць.

пачу́хваць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго-што (разм.).

Чухаць час ад часу.

П. патыліцу.

|| звар. пачу́хвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

пачу́цца гл. чуцца.

пачу́цце, -я, мн. -і, -яў, н.

Здольнасць адчуваць, успрымаць з’явы аб’ектыўнай рэальнасці.

Органы пачуццяў.

П. зроку.

П. слыху.

П. смаку.

П. нюху.

П. дотыку.

пачу́ццевы, -ая, -ае.

Які ажыццяўляецца або ўспрымаецца органамі пачуццяў.

Пачуццевае ўспрыманне.

|| наз. пачу́ццевасць, -і, ж.