пачастава́ць гл. частаваць.
пачасту́нак, -нку, мн. -нкі, -нкаў, м.
Ежа, пітво, якімі частуюць каго-н.
Нагатаваць многа пачастункаў.
пачасці́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ці́цца; зак. (разм.).
Стаць больш частым (у 3 і 4 знач.).
Стукі малатка пачасціліся.
Пульс хворага пачасціўся.
|| незак. пачашча́цца, -а́ецца.
|| наз. пачашчэ́нне, -я, н.
пачасці́ць, -чашчу́, -часці́ш, -часці́ць; -часці́м, -часціце́, -часця́ць, -ча́шчаны; зак., што.
Зрабіць больш частым.
П. наведванні.
П. крок.
|| незак. пачашча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
пача́так¹, -тку, м.
1. Першы момант ці першыя моманты якога-н. дзеяння, з’явы.
П. жніва.
У пачатку восені.
П. навучальнага года.
Пакласці або даць п. чаму-н. (пачаць).
2. Зыходны пункт, кропка.
У пачатку вёскі.
Весці свой пачатак ад чаго-н. (паходзіць ад чаго-н.). Браць п. (пачынацца).
3. Першакрыніца, аснова, асноўная прычына.
Арганізуючы п.
Стрымліваючы п.
4. мн. -ткі, -ткаў. Асноўныя палажэнні, прынцыпы.
Пачаткі дзяржаўнасці.
5. мн. Спосабы, метады ажыццяўлення чаго-н.
На калектыўных пачатках.
На грамадскіх пачатках (бязвыплатна — пра якую-н. работу, дзейнасць каго-н.).
пача́так², -тка, мн. -ткі, -ткаў, м. (спец.).
Суквецце з патоўшчанай воссю, на якой шчыльна размешчаны кветкі, плады.
Кукурузны п.
|| прым. пача́тачны, -ая, -ае.
пачатко́вы, -ая, -ае.
1. Які знаходзіцца ў пачатку чаго-н., з’яўляецца пачаткам чаго-н.
Пачатковае слова.
Пачатковая стадыя развіцця.
2. Дадзены не ў поўным аб’ёме, ніжэйшы.
Пачатковая адукацыя.
Пачатковая школа.
пача́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -чне́цца; зак.
Узнікнуць, пачаць адбывацца, наступіць.
Праца пачалася.
Пачалося лета.
|| незак. пачына́цца, -а́ецца.
пача́ць, -чну́, -чне́ш, -чне́; -чнём, -чняце́, -чну́ць; -ча́ў, -чала́, -ло́; -чні́; -ча́ты; зак.
1. што і з інф. Прыступіць да якога-н. дзеяння.
П. будаўніцтва дома.
П. будаваць.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), з інф. Праявіць першыя прыметы якога-н. дзеяння або стану.
Лякарства пачало дзейнічаць.
Пачало цямнець.
3. што чым або з каго-што. Узяцца за што-н. у першую чаргу.
П. прамову прывітаннем або з прывітання.
4. што. Прыступіць да спажывання чаго-н.
П. новую буханку хлеба.
|| незак. пачына́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
◊
Пачынаючы з, прыназ. з Р — тое, што і «з» (у 1 знач.).
Пачынаючы з гэтай старонкі.
пачва́ра, -ы, мн. -ы, -ва́р, ж.
1. Казачная, страшная істота, звычайна вялікіх памераў.
Валасатая п.
2. Пра надта непрыгожага чалавека.
3. перан. Пра жорсткага, амаральнага чалавека, вырадка.