Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пачарго́вы, -ая, -ае.

Які адбываецца па чарзе, адзін за адным.

Заходзіць куды-н. пачаргова (прысл.).

пачарне́лы, -ая, -ае.

Які стаў чорным, цёмным.

Пачарнелыя сцены.

пачарне́ць гл. чарнець.

пачарсцве́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.

1. гл. чарсцвець.

2. Стаць чэрствым — пра ўсё, многае.

Усе булкі пачарсцвелі.

пачаса́цца гл. часацца.

пачаса́ць гл. часаць¹.

па́часкі, -аў.

Рэшткі, адходы пры часанні лёну, канапель і пад.

Пяньковыя п.

|| прым. па́часкавы, -ая, -ае.

пачасо́вы, -ая, -ае.

Які вылічваецца або аплачваецца з разліку затрачанага часу.

Пачасовая аплата.

па́чассе, -я, н., зб.

Тое, што і пачаскі.

|| прым. па́часны, -ая, -ае.

пачастава́цца гл. частавацца.