падма́нлівы, -ая, -ае.
Такі, які лёгка можа ўвесці ў зман, прывесці да няправільнага меркавання.
Падманлівая знешнасць.
|| наз. падма́нлівасць, -і, ж.
падману́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ма́нуты; зак., каго-што.
1. Увесці ў зман каго-н., наўмысна сказаўшы няпраўду.
Ці ты падмануў, ці на самай справе холадна на дварэ?
2. Не выканаць абяцання, ашукаць. —
Не падманеш? Прыедзеш у тэрмін? — Не падману.
|| незак. падма́нваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. падма́н, -у, м.
падма́ншчык, -а, мн. -і, -аў, м.
Той, хто падманвае, падмануў каго-н.
|| ж. падма́ншчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.
|| прым. падма́ншчыцкі, -ая, -ае.
падмаргну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак., каму.
Маргнуць, даючы знак.
Шматзначна п. сябру.
|| незак. падмо́ргваць, -аю, -аеш, -ае.
падмаро́зіць, -о́зіць; безас.; зак.
Пра наступленне холаду, марозу (пасля адлігі ці пасля асенняга дажджлівага надвор’я).
К вечару падмарозіла.
|| незак. падмаро́жваць, -ае.
падма́сліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак.
1. што. Крыху, злёгку змазаць маслам; падбавіць масла ў што-н.
П. скавараду.
П. кашу.
2. перан., каго (што). Задобрыць, падмазаць (у 2 знач.; разм.).
|| незак. падма́сліваць, -аю, -аеш, -ае.
падмахну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., што (разм.).
Падпісаць, паставіць свой подпіс пад чым-н. спехам ці не чытаючы таго, што падпісваеш.
П. загад.
|| незак. падма́хваць, -аю, -аеш, -ае.
падмацава́нне, -я, н.
1. гл. падмацаваць.
2. мн. -і, -яў. Тое, што падмацоўвае, служыць дапамогай, падтрымкай (пераважна пра дадатковыя людскія рэзервы).
Прыбылі свежыя падмацаванні.
падмацава́ць, -цу́ю, -цу́еш, -цу́е; -цу́й; -цава́ны; зак.
1. што. Умацаваць дадаткова.
П. плот падпоркамі.
П. думку фактамі (перан.).
2. каго (што). Накарміць для надання сілы.
П. дойных кароў буракамі.
|| незак. падмацо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.
|| звар. падмацава́цца, -цу́юся, -цу́ешся, -цу́ецца; -цу́йся (да 2 знач.); незак. падмацо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
|| наз. падмацава́нне, -я, н. і падмацо́ўванне, -я, н.
падмачы́ць, -мачу́, -мо́чыш, -мо́чыць; -мо́чаны; зак., каго-што.
Даць падмокнуць.
П. паперу.
◊
Падмачыць рэпутацыю — знізіць чый-н. аўтарытэт, выставіць з нядобрага боку.
|| незак. падмо́чваць, -аю, -аеш, -ае.