Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

паце́пваць, -аю, -аеш, -ае; незак., чым.

Час ад часу злёгку сцепаць, рабіць сутаргавыя рухі (звычайна плячамі).

Зябка п. плячамі.

|| наз. паце́пванне, -я, н.

па́церкі, -рак, адз. па́церка, -і, ДМ -рцы, ж.

1. Тое, што і каралі.

2. Апрацаваныя кавалачкі бурштыну, каралаў, шкла, каменю і інш. з дзірачкамі пасярэдзіне для працягвання ніткі, таксама ўпрыгожанне ў выглядзе нанізаных на нітку шарыкаў ці дробных прадметаў іншай формы, якое надзяваецца на шыю.

паце́рці, патру́, патрэ́ш, патрэ́; патро́м, патраце́, патру́ць; пацёр, -це́рла; патры́; пацёрты; зак., што.

1. Падушыць, памяць.

П. ягады.

2. безас. Прыціснуўшы, нанесці пашкоджанні каму-н.

Яму пацерла бакі.

3. Правесці некаторы час, націраючы, расціраючы што-н.

П. скроні спіртам.

паце́рціся гл. церціся.

па́церы, -аў.

Малітва.

Шаптаць п.

паце́ха, -і, ДМе́се, мн. -і, -це́х, ж.

Забава, весялосць.

Усім на пацеху.

Зрабіць што-н. для пацехі.

паце́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

1. Пакрывацца потам.

П. ад гарачыні.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пакрывацца вільготным налётам.

Сцяна пацее ад вільгаці.

3. перан. Працаваць над чым-н. доўга, упарта (разм.).

П. над праектам.

|| зак. спаце́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е (да 1 і 2 знач.), упаце́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е (да 1 знач.), запаце́ць, -е́е (да 2 знач.) і адпаце́ць, -е́е (да 2 знач.).

паце́шны, -ая, -ае.

Смешны, забаўны.

Пацешнае дзіця.

Пацешна (прысл.) капіраваць каго-н.

паце́шыцца гл. цешыцца.

паце́шыць гл. цешыць.