Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пахо́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; незак.

1. з каго-чаго. Належаць па нараджэнні да якога-н. класа, нацыі, саслоўя.

Ён паходзіць з рабочых.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), ад каго-чаго. Узнікаць, утварацца ад чаго-н.

Назва горада паходзіць ад ракі.

3. на каго-што. Быць падобным да каго-, чаго-н.

П. на бацьку.

пахо́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

Хада, манера хадзіць.

Ісці стомленай паходкай.

Ваенная п.

пахо́дня, -і, мн. -і, -яў, ж. (уст.).

Пераносная свяцільня ў выглядзе ліхтара на доўгай палцы або наматанага на канец палкі прасмоленага пакулля; факел.

пахрабрэ́ць гл. храбрэць.

пахра́пваць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Храпці злёгку, час ад часу.

П. у сне.

пахрысто́савацца гл. хрыстосавацца.

пахрысці́цца гл. хрысціцца.

пахрысці́ць гл. хрысціць.

пахудзе́лы, -ая, -ае.

Які пахудзеў.

П. твар.

пахудзе́нне гл. худзець.