Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

бата́нік, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст у галіне батанікі.

бата́ніка, -і, ДМ -ніцы, ж.

Навука аб раслінах.

|| прым. батані́чны, -ая, -ае.

Б. сад.

батарэ́йка, -і, ДМэ́йцы, мн. -і, -рэ́ек, ж.

1. гл. батарэя.

2. Невялікае кампактнае прыстасаванне для сілкавання чаго-н. электрычнай энергіяй.

Б. для кішэннага ліхтарыка.

Памяняць батарэйку.

батарэ́я, -і, мн. -і, -рэ́й, ж.

1. Артылерыйскае тактычнае падраздзяленне, якое складаецца з некалькіх гармат, а таксама пазіцыя, якую займае такое падраздзяленне.

Мінамётная б.

2. Аб’яднанне некалькіх аднатыпных прылад, прыстасаванняў у адзіную сістэму для эфектыўнага дзеяння.

Б. акумулятараў.

3. Сукупнасць злучаных паміж сабой крыніц току, энергіі.

Сонечная б.

|| памянш. батарэ́йка, -і, ДМэ́йцы, мн. -і, -рэ́ек, ж. (да 3 знач.).

|| прым. батарэ́йны, -ая, -ае.

батле́йка, -і, ДМе́йцы, ж.

Народны лялечны тэатр.

|| прым. батле́йкавы, -ая, -ае.

бато́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Белы хлеб прадаўгаватай формы.

2. Прадукт харчавання акруглай прадаўгаватай формы.

|| памянш. бато́нчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Шакаладны б.

батра́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Наёмны сельскагаспадарчы рабочы; парабак.

Ісці ў батракі.

|| ж. батра́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.

|| прым. батра́цкі, -ая, -ае.

Батрацкая доля.

батра́цтва, -а, н.

1. Занятак батрака; становішча батрака.

2. зб. Батракі.

Сабралася б.

батра́чыць, -чу, -чыш, -чыць; незак.

Працаваць батраком.

Цімоху даводзілася некалі б.

батфо́рты, -аў, адз. батфо́рт, -а, м.

Боты з высокімі халявамі з раструбамі ўверсе.