паўяда́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́ецца; зак.
Уесціся — пра ўсё, многае.
Фарба паўядалася ў рукі.
Аборы паўядаліся ў ногі.
пафарбава́цца гл. фарбавацца.
пафарбава́ць гл. фарбаваць.
пафарбо́ўка гл. фарбаваць.
па́фас, -у, м. (кніжн.).
Моцнае натхненне, уздым, энтузіязм.
Гаварыць з пафасам.
П. творчай працы.
|| прым. па́фасны, -ая, -ае.
пах, -у, мн. -і, -аў, м.
Уласцівасць рэчываў, якая ўспрымаецца органамі нюху.
Прыемны п.
П. кветак.
па́ха, -і, ДМ па́се, мн. -і, пах, ж.
Унутраная частка плечавога выгібу.
Несці скрутак пад пахай.
Узяць што-н. пад паху або пад пахі.
◊
Лахі пад пахі (разм.) — узяўшы самае неабходнае, хутчэй выбірацца адкуль-н.
|| прым. па́хавы, -ая, -ае.
паха́бны, -ая, -ае (разм.).
Непрыстойны, бессаромны.
Пахабныя словы.
|| наз. паха́бнасць, -і, ж.
пахава́нне, -я, мн. -і, -яў, н.
1. гл. хаваць², хаўтуры.
2. Цыкл абрадаў, звязаных з ушанаваннем памяці нябожчыка і праводзінамі яго ў апошні шлях.
3. Месца, дзе пахаваны хто-н.
Раскопкі пахаванняў.
|| прым. пахава́льны, -ая, -ае (да 2 знач.).
П. абрад.
Пахавальная (наз.: паведамленне з дзеючай арміі родным пра гібель ваеннаслужачага; разм.).
пахава́цца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́ецца; -а́емся, -а́ецеся, -а́юцца; зак.
Схавацца — пра ўсіх, многіх ці пра ўсё, многае.