Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

паўтыка́цца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́ецца; -а́емся, -а́ецеся, -а́юцца; зак.

Уткнуцца — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.

Стрэлы паўтыкаліся ў мішэнь.

паўтыка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Уткнуць усё, многае.

П. тычкі ў зямлю.

паўуста́ў, -та́ва, м.

Адзін з тыпаў пісьма старажытных грэчаскіх і славянскіх рукапісаў, сярэдні паміж уставам і скорапісам.

|| прым. паўуста́ўны, -ая, -ае.

паўфабрыка́т, -у, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

Выраб, які мае патрэбу ў далейшай, канчатковай апрацоўцы.

Мясныя паўфабрыкаты.

|| прым. паўфабрыка́тны, -ая, -ае.

паўфіна́л, -у, м.

У спартыўных спаборніцтвах: гульня на першынство, якая папярэднічае фіналу.

|| прым. паўфіна́льны, -ая, -ае.

Паўфінальная сустрэча.

паўхмызня́к, -у́, мн. -і́, -о́ў, м.

Расліна з драўнянымі ніжнімі і травяністымі верхнімі часткамі.

Буякі адносяцца да паўхмызнякоў.

|| прым. паўхмызняко́вы, -ая, -ае.

паўху́тваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Ухутаць усіх, многіх або ўсё, многае.

паўцаны́.

У выразе: за паўцаны (разм.) — за палавінную цану.

Прадаць за п.

паўце́мра, -ы, ж.

Амаль поўная адсутнасць святла, асвятлення.

У будынку панавала п.

паўце́нь, -ю, мн. -і, -яў, м.

Слабы празрысты цень.