Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

паўрадко́ўе, -я, мн. -і, -яў, н. (спец.).

Адна з дзвюх частак вершаванага радка, раздзеленага паўзай (цэзурай).

паўраста́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́е; зак.

Урасці — пра ўсё, многае.

Паўрасталі зеллем печышчы.

паўрубе́ль, -бля́, мн. -блі́, -блёў, м.

Руская манета вартасцю 50 капеек.

|| прым. паўрублёвы, -ая, -ае.

паўрублёўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -лёвак, ж. (разм.).

Руская манета вартасцю паўрубля.

паўсагну́ты, -ая, -ае.

Сагнуты напалавіну, прыгнуты.

Замерці ў паўсагнутым становішчы.

паўска́кваць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -ае; -аем, -аеце, -аюць; зак.

Ускочыць — пра ўсіх, многіх ці пра ўсё, многае.

П. з месцаў.

На вадзе паўскаквалі бурбалкі.

паўскіда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і паўскі́дваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

Ускінуць усё, многае.

П. каменне на падводу.

паўсклада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і паўскла́дваць, -аю, -аеш, -ае; зак., што.

Ускласці ўсё, многае.

П. мяхі на воз.

паўско́пваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Ускапаць усё, многае.

П. грады.

паўсло́ва, -а, н.

Палавіна слова.

Напісаць п.

З паўслова разумець (з першых слоў, з намёку; разм.). На п. выклікаць каго-н. (для кароткай размовы; разм.). На паўслове спыніцца (рэзка спыніць пачатую гаворку).