Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

паўнале́тні, -яя, -яе.

Які дасягнуў паўналецця.

паўнале́цце, -я, н.

Узрост, калі чалавек дасягае фізічнай і духоўнай сталасці і атрымлівае грамадзянскія правы.

Дасягнуць паўналецця.

паўнамо́цны, -ая, -ае.

Надзелены якімі-н. паўнамоцтвамі.

П. прадстаўнік.

паўнамо́цтва, -а, мн. -ы, -аў, н.

Права, дадзенае каму-н. для выканання чаго-н.

Дэпутацкія паўнамоцтвы.

Быць надзеленым надзвычайнымі паўнамоцтвамі.

паўнапра́ўе, -я, н. (кніжн.).

Валоданне ўсімі законнымі правамі.

паўнапра́ўны, -ая, -ае.

Які мае паўнату правоў, усе законныя правы.

П. грамадзянін.

|| наз. паўнапра́ўнасць, -і, ж.

паўната́, -ы́, ДМ -наце́, ж.

1. Наяўнасць чаго-н. у дастатковай ступені, вышэйшая ступень насычанасці чым-н.

П. ўлады.

П. мастацкага выражэння.

Ад паўнаты пачуццяў (ад празмернасці пачуццяў, якія нібыта напаўняюць усяго чалавека).

2. Сытасць, укормленасць.

Нездаровая п.

паўнацэ́нны, -ая, -ае.

1. Які мае поўную, нармальную цэннасць.

Паўнацэнная валюта.

2. Які поўнасцю адпавядае патрабаванням.

П. прадукт.

|| наз. паўнацэ́ннасць, -і, ж.

паўне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

Станавіцца паўнейшым, таўсцейшым.

П. пад старасць.

|| зак. папаўне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.

паўно́сіць, -о́шу, -о́сіш, -о́сіць; зак., каго-што.

Унесці ўсё, многае або ўсіх, многіх.

П. прозвішчы ўсіх у спіс.

П. адзенне ў хату.