Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

партыза́ніць, -ню, -ніш, -ніць; незак. (разм.).

Быць партызанам, ваяваць, знаходзіцца ў партызанскім атрадзе.

партыза́нскі, -ая, -ае.

1. гл. партызан.

2. Які мае адносіны да ўзброенай народнай барацьбы супраць іншаземных захопнікаў, што праводзіцца ў тыле ворага атрадамі, якія дзейнічаюць самастойна.

Партызанская вайна.

П. атрад.

партыза́ншчына, -ы, ж. (разм., неадабр.).

Неарганізаваныя, анархічныя дзеянні, якія парушаюць дысцыпліну.

парты́йнасць, -і, ж.

1. Прыналежнасць да партыі (у 1 знач.).

2. Накіраванасць у рабоце, дзейнасці, прасякнутая пэўнай ідэалогіяй.

парты́йны, -ая, -ае.

1. гл. партыя.

2. Які выражае інтарэсы партыі (у 1 знач.).

3. Прасякнуты пэўнай ідэалогіяй, які ажыццяўляе палітыку якой-н. партыі.

партыту́ра, -ы, мн. -ы, -ту́р, ж. (спец.).

Сукупнасць усіх партый шматгалосага музычнага твора.

|| прым. партыту́рны, -ая, -ае.

па́ртыя, -і, мн. -і, -тый, ж.

1. Палітычная арганізацыя грамадскага класа, якая выражае і абараняе яго інтарэсы.

Палітычныя партыі.

Сацыял-дэмакратычная п.

2. Група людзей, аб’яднаных агульнасцю інтарэсаў, а таксама тых, што сабраліся з якой-н. мэтай.

П. геолагаў.

3. Асобная частка ў шматгалосым музычным творы, якая выконваецца адным інструментам, адным спеваком.

П. фартэпіяна.

П.

Сяргея ў оперы Я.

Цікоцкага «Дзяўчына з Палесся».

4. Адна гульня (у шахматы, шашкі, карты і пад.).

Шахматная п.

5. Пэўная колькасць тавару.

П. летняга адзення.

6. Пра жаніцьбу або замужжа (уст.).

Выгадная п.

|| прым. парты́йны, -ая, -ае (да 1 знач.).

партэ́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Ніжні паверх глядзельнай залы з месцамі для публікі.

|| прым. партэ́рны, -ая, -ае.

ПАРУCНА, -ы, ж.

Грубая, тоўстая льняная тканіна, якая першапачаткова ішла на парусы.

|| прым. паруcнавы, -ая, -ае.

парубі́ць, -рублю́, -ру́біш, -ру́біць; -ру́блены; зак., што.

Абрубіць, падшыць усё, многае.

П. ручнікі.