Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

падлічы́ць, -ічу́, -і́чыш, -і́чыць; -і́чаны; зак., што.

Злічыўшы, падвесці вынік.

П. выдаткі.

|| незак. падлі́чваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. падлі́чванне, -я, н. і падлі́к, -у, м.

падло́г, -у, мн. -і, -аў, м.

Падробка, складанне фальшывых дакументаў.

Абвінавачванне ў растраце і падлогах.

падло́га, -і, ДМо́зе, мн. -і, -ло́г, ж.

Насціл у памяшканні, па якім ходзяць.

Паркетная п.

Земляная п. (утрамбаваная зямля без насцілу).

|| прым. падло́гавы, -ая, -ае.

падло́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

Скарачэнне: падводная лодка.

падло́жны, -ая, -ае.

Які з’яўляецца падлогам, фальшывы.

П. дакумент.

|| наз. падло́жнасць, -і, ж.

падло́млівацца гл. падламацца.

падло́мліваць гл. падламаць.

падло́ўліваць гл. падлавіць.

падло́ўчы, -ага, мн. -ыя, -ых, м. (уст.).

1. Старшы аб’ездчык, ляснічы.

2. Старшы егер.

падлюстэ́рнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Столік пад насценным або стаячым люстрам.