выкру́тлівы, -ая, -ае (разм.).
Знаходлівы, скрытны.
В. гаспадарнік.
|| наз. выкру́тлівасць, -і, ж.
вы́круціцца, -кручуся, -круцішся, -круціцца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.), з чаго. Адкруціўшыся, выпасці.
Шруба выкруцілася.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Тое, што і вывіхнуцца (разм.).
Выкруцілася рука ў плячы.
3. Спрытна выслізнуць, вызваліцца.
В. з рук праціўніка.
4. перан. Выйсці з цяжкага становішча.
В. з бяды.
|| незак. выкру́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
вы́круціць, -кручу, -круціш, -круціць; -кручаны; зак., што.
1. з чаго. Выняць круцячы.
В. лямпачку.
2. Сціскаючы кручэннем, выдаліць ваду.
В. выпаласканую сарочку.
3. Тое, што і высвідраваць.
В. дрылём дзірку.
4. Вывіхнуць, вывернуць (разм.).
В. руку.
|| незак. выкру́чваць, -аю, -аеш, -ае.
выкрыва́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.
Той, хто выкрывае каго-, што-н.
В. агрэсараў.
В. недахопаў.
|| ж. выкрыва́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.
|| прым. выкрыва́льніцкі, -ая, -ае.
выкрыва́льны, -ая, -ае.
Які выкрывае каго-, што-н.; уласцівы выкрыванню.
В. фельетон.
Выкрывальная сіла.
|| наз. выкрыва́льнасць, -і, ж.
вы́крык, -у, мн. -і, -аў, м.
Гучны, адрывісты вокліч, крык.
Знадворку даносіліся выкрыкі.
вы́крыкнуць, -ну, -неш, -не; -ні; -нуты; зак. і аднакр., што і без дап.
Голасна вымавіць, крыкнуць.
В. чыё-н. прозвішча. — Стаяць! — выкрыкнуў Фёдар.
|| незак. выкры́кваць, -аю, -аеш, -ае.
вы́крыць, -крыю, -крыеш, -крые; -крыты; зак.
1. каго-што. Знайсці, выявіць; раскрыць, зрабіць вядомым невядомае, сакрэтнае.
В. патайное сховішча.
В. злачынствы.
2. што. Растлумачыць скрыты сэнс, сутнасць чаго-н.
В. хлусню.
В. антынародны характар самаўладства.
|| незак. выкрыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. выкрыва́нне, -я, н.
вы́крышталізавацца гл. крышталізавацца.
вы́крышыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -шыцца; зак.
Паступова распадаючыся на дробныя кавалачкі, разбурыцца.
Зуб выкрышыўся.
|| незак. выкры́швацца, -аецца.