вы́круціць, -кручу, -круціш, -круціць; -кручаны; зак., што.

1. з чаго. Выняць круцячы.

В. лямпачку.

2. Сціскаючы кручэннем, выдаліць ваду.

В. выпаласканую сарочку.

3. Тое, што і высвідраваць.

В. дрылём дзірку.

4. Вывіхнуць, вывернуць (разм.).

В. руку.

|| незак. выкру́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)