Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

паўляжа́ць, -ляжу́, -ляжы́ш, -ляжы́ць; -ляжы́м, -лежыце́, -ляжа́ць; -ляжы́; незак.

Ляжаць з прыўзнятай верхняй часткай тулава.

паўма́звацца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -аецца; -аемся, -аецеся, -аюцца; зак.

Умазацца, замазацца — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае.

Дзеці паўмазваліся ў гразь.

паўма́зваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Умазаць, замазаць усё, многае ці ўсіх, многіх.

П. кручкі ў сцены.

П. рукі ў сажу.

паўма́ска, -і, ДМа́сцы, мн. -і, -сак, ж.

Вузкая маска, якая закрывае толькі верхнюю частку твару.

паўмацо́ўваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Умацаваць усё, многае.

паўме́ра, -ы, мн. -ы, -ме́р, ж.

Палавінчатае дзеянне, рашэнне, якое не вырашае справы.

Не абмяжоўвацца паўмерамі.

паўме́сяц, -а, м.

Няпоўны дыск месяца; серп месяца.

паўміра́ць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́е; -а́ем, -а́еце, -а́юць; зак.

Памерці — пра ўсіх, многіх.

Бацькі даўно паўміралі.

паўмі́сак, -ска, мн. -скі, -скаў, м.

Неглыбокая міска.

паўмуро́ўваць, -аю, -аеш, -ае; зак., што.

Умураваць усё, многае.