паўкажу́шак, -шка,
Кароткі, да каленяў, кажух.
паўкажу́шак, -шка,
Кароткі, да каленяў, кажух.
паўкіда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і паўкі́дваць, -аю, -аеш, -ае;
Укінуць усіх, многіх або ўсё, многае.
паўкіса́ць, 1 і 2
Укіснуць — пра ўсё, многае.
паўклада́цца, 1 і 2
Укласціся — пра ўсіх, многіх.
паўклада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і паўкла́дваць, -аю, -аеш, -ае; -аны;
Укласці ўсіх, многіх або ўсё, многае.
паўкле́йваць, -аю, -аеш, -ае; -аны;
Уклеіць усё, многае.
паўко́пваць, -аю, -аеш, -ае; -аны;
Укапаць усё, многае.
паўко́чваць, -аю, -аеш, -ае; -аны;
Укаціць усё, многае.
паўкро́ўны, -ая, -ае.
Пра жывёл: які атрымліваецца ад скрыжавання чыстакроўнага вытворніка і маткі простай пароды або ад скрыжавання чыстакроўнай маткі і вытворніка простай пароды.
паўкру́г, -а,
Палавіна круга або акружнасці.