Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

паўзабыццё, -я́, н.

Амаль непрытомны стан.

Ляжаць у паўзабыцці.

паўзбіва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Узбіць усё, многае.

П. падушкі.

паўзбу́джваць, -аю, -аеш, -ае; зак., каго (што).

Узбудзіць усіх, многіх.

П. дзяцей.

паўзве́рх.

1. прысл. Вышэй за паверхню чаго-н., над кім-, чым-н.

Глядзець п.

2. прыназ. з Р. Ужыв. з назвамі месца або прадмета, над паверхняй якіх што-н. размяшчаецца, адбываецца, рухаецца.

Вада ішла п. лёду.

паўзво́дна, прысл.

Пра ваенны строй: узводамі, адзін узвод за другім.

Ісці п.

паўздзіра́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Узадраць усё, многае.

П. маснічыны.

паўзко́м, прысл.

Пра перамяшчэнне: прыпадаючы тулавам да паверхні, перабіраючы па ёй рукамі і нагамі.

Прабірацца куды-н. п.

паўзла́зіць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -ла́зіць; -ла́зім, -ла́зіце, -ла́зяць; зак.

Узлезці — пра ўсіх, многіх.

паўзмро́к, -у, м.

Няпоўны змрок, вельмі слабае асвятленне.

У хаце п.

паўзмро́чны, -ая, -ае.

Не зусім асветлены, цемнаваты.

П. пакой.