Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

паўгіна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., што.

Увагнуць усё, многае.

паўго́да, н.

Палавіна года.

Прайшло п.

Дзяўчынцы ўжо п.

паўго́ддзе, -я, мн. -і, -яў, н.

Прамежак часу ў паўгода.

Другое п.

|| прым. паўгадавы́, -а́я, -о́е.

Паўгадавая служба.

Паўгадавая справаздача.

паўдаро́гі, на паўдаро́зе, ж.

Палавіна дарогі, шляху.

Праехаць п.

Спыніцца на паўдарозе (таксама перан.: не закончыўшы пачатай справы).

паўдзённы гл. поўдзень².

паўднёва-ўсхо́дні, -ая, -ае.

Які мае адносіны да паўднёвага ўсходу — напрамку паміж поўднем і ўсходам.

П. напрамак ветру.

паўднёвы¹⁻² гл. поўдзень¹⁻².

паўжа́ртам, прысл.

З адценнем жартаўлівасці.

Сказаць што-н. п.

паўз, прыназ. з В.

Ужыв. пры назвах мясцін, прадметаў, уздоўж або непадалёку ад якіх што-н. размяшчаецца ці рухаецца.

Праязджалі п. лес.

па́ўза, -ы, мн. -ы, паўз і па́ўзаў, ж.

Кароткі перапынак у гучанні, гаворцы, працы і пад.